Тані Маршаль
Тані Маршаль | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1951[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 2020[4][1][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уільям Маршал[d] |
Маці | Micheline Presle[d] |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаактрыса, кінапрадзюсар, рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0551217 |
![]() |

Тані Маршаль (фр.: Tonie Marshall; 29 лістапада 1951[1][2][…], Нёі-сюр-Сен, дэпартамент Сена, Францыя[3] — 12 сакавіка 2020[4][1][…], XX акруга Парыжа, Францыя[3]) — французская актрыса, кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Тані Маршаль (поўнае імя Энтані-Лі Караліна Джулія Маршаль) нарадзілася ў Нёі-сюр-Сен, дэпартамент О-дэ-Сен на захад ад Парыжа ў сям’і французскай актрысы Мішлін Прэль і амерыканскага акцёра і рэжысёра Уільяма Маршала. Адзінакроўны брат — акцёр Майкл Маршал.

У кіно пачала здымацца ў 1971 годзе. Першым прыкметным з’яўленнем на экране стала роля Бобіна ў камедыі рэжысёра Жака Дэмі «Крыху цяжарны» (1973). Рэжысёрскі дэбют адбыўся ў 1989 годзе з фільмам «Пентымента», знятым паводле сцэнарыя Сільві Гранацье.
Найбольш вядомая па фільмах «Не такая ўжо каталічка», які ўдзельнічаў у конкурсных праграмах Берлінскага і Венецыянскага фестываляў, і Салон прыгажосці «Венера» (1999), які атрымаў прэмію «Сезар» як найлепшы фільм года.
Падпісант петыцыі ў падтрымку рэжысёра Рамана Паланскі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Tonie Marshall // GeneaStar
- ↑ а б Tonie Marshall // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- ↑ а б в г Fichier des personnes décédées mirror Праверана 1 сакавіка 2022.
- ↑ а б https://www.lefigaro.fr/cinema/tonie-marshall-seule-femme-a-avoir-obtenu-le-cesar-du-meilleur-realisateur-est-decedee-20200312 Праверана 12 сакавіка 2020.